У Палацы Нацыі ў Душанбэ праходзіць сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Таджыкістана

15 мая 2018

Пачнем з навін, якія ў гэтыя хвіліны паступаюць з Таджыкістана, дзе Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з афіцыйным візітам.

Мінск і Душанбэ дамовіліся вывесці адносіны на ўзровень стратэгічнага партнёрства. Гэта стане добрай асновай для развіцця супрацоўніцтва ва ўсіх кірунках: ад эканомікі да культуры. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас перамоў у пашыраным складзе.

Характэрна, у Палацы Нацыі, дзе праходзяць перамовы палітыкаў, частку інтэр'ераў упрыгожвае менавіта беларуская мэбля. Сустрэчы прэзідэнтаў папярэднічала афіцыйная цырымонія. Гэтым разам яе можна было разгледзець нават з вышыні птушынага палёту. Гэтыя кадры мы атрымалі толькі што.

З раніцы ў Душанбэ стартаваў і бізнес-форум. Ужо складзена некалькі кантрактаў. Акрамя таго, сёння там адкрываецца нацыянальная выстава Беларусі.