Сёння Прэзідэнт Расіі запрасіў свайго беларускага калегу на адкрыццё мемарыяла Савецкаму салдату пад Ржэвам. Мерапрыемства адбудзецца 30 чэрвеня ў Цвярской вобласці. Ініцыятарам гэтага манументальнага праекта, дарэчы, стала Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі. У сувязі з вядомымі падзеямі графік Аляксандра Лукашэнкі зараз вельмі напружаны. Таму, паводле нашай інфармацыі, аб прынятым рашэнні ў дачыненні ўдзелу ў адкрыцці манумента будзе вядома ў найбліжэйшы час.
Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку на адкрыццё мемарыяла Савецкаму салдату
24 июня 2020













