Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Днём Незалежнасці

3 июля 2022
З Днем Незалежнасці Прэзідэнта Беларусі павіншаваў кіраўнік Расіі. Уладзімір Пуцін адзначыў, што дата, звязаная з вызваленнем Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе, мае непераходзячае значэнне не толькі для беларусаў, але і для расіян. 

Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі мы будзем і надалей нарошчваць канструктыўныя двухбаковыя сувязі, удасканальваць інстытуты Саюзнай дзяржавы і прасоўваць інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы. Гэта, несумненна, адпавядае карэнным інтарэсам расіян і беларусаў.