Візіт Прэзідэнта Азербайджана - новы крок у развіцці двухбаковых адносін

19 ноября 2018

Візіт Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ў Беларусь - новы крок у развіцці двухбаковых адносін на перспектыву. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах з лідарам Азербайджана. Ільхам Аліеў у нашай краіне ўжо з пятым афіцыйным візітам. У цэнтры ўвагі - гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, рэалізацыя сумесных праектаў. Бакі зацікаўленыя ў развіцці партнёрства ва ўсіх кірунках - ад транспарту і лагістыкі да IT-сферы.

Да пачатку афіцыйных перамоў Ільхам Аліеў разам з Аляксандрам Лукашэнкам з цікавасцю агледзеў у Палацы Незалежнасці выставу фотаработ з выявамі найболей вядомых славутасцяў краіны. Зараз перамовы працягваюцца. Па выніках будзе падпісана некалькі дакументаў.