Віктар Юшчанка: "Мы заўсёды знаходзілі неабходнае паразуменне ў самых складаных пытаннях"

8 октября 2018

Адносіны Беларусі і Украіны сёння абмеркавалі Кіраўнік дзяржавы і экс-прэзідэнт Украіны. Размова была самай шчырай. Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка частку размовы прысвяцілі рэвізіі адносін, якія склаліся паміж краінамі за час прэзідэнцтва палітыка з 2005 па 2010 гады. Беларускі лідар падкрэсліў, што тады пры ўсіх адрозненнях краіны заўсёды знаходзілі кансэнсус. Аднак змяняецца час, рангі, акалічнасці. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што, нягледзячы на ўсе падзеі, паміж нашымі народамі няма ўзлаванасці і сутыкнення меркаванняў.

Віктар Юшчанка, дзяржаўны і палітычны дзеяч, трэці прэзідэнт Украіны, 2005-2010 гг.: "Мы заўсёды знаходзілі неабходнае паразуменне ў самых складаных пытаннях. Зараз тое, што адбываецца не толькі ва Украіне, я згодзен, - гэта вялікае выпрабаванне, гэта вялікая праблема для ўладкавання і нашага жыцця як нацыі, краіны, і суседзяў, і Еўропы".

Віктар Юшчанка адзначыў, што ў яго разуменні адносіны з Беларуссю заўсёды былі ідэальнымі і на палітычным узроўні, і на народным. Падрабязнасці размовы ў нашых наступных выпусках.