Віктар Лукашэнка зацверджаны выконваючым абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі

15 апреля 2019

II Еўрапейскія гульні - найважнейшае грамадска-палітычнае мерапрыемства ў гісторыі краіны, таму спартыўнай форум  павінен прайсці на самым высокім узроўні. Перад зборнай Беларусі стаіць задача выступіць не горш, чым у Баку. Гэта падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні выканкама НАК Беларусі. Аб'екты, тэлекамунікацыі, дарожная сетка, транспарт, студэнцкая вёска павінны адпавядаць самым высокім стандартам. Пры гэтым кожны рубель, укладзены ў правядзенне Еўрапейскіх гульняў,  трэба выкарыстаць рацыянальна. Да старту мультыспартыўнага форуму застаецца 67 дзён.

З дакладам аб падрыхтоўцы да II Еўрапейскіх гульняў выступіў Сяргей Румас. Прэм'ер адзначыў, што да 15 мая ўсе аб'екты будуць гатовы да правядзення форуму. Ужо ў гэтыя выхадныя ў Мінску пройдзе этап Кубка свету па скачках на батуце. Турнір стане тэставым. Нагадаем, II Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня ў Мінску. У пятнаццаці відах спорту выступяць 4 тысячы атлетаў.

Таксама на выканкаме  Віктар Лукашэнка  быў зацверджаны ў якасці выконваючага абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Гэтая пасада  часовая, яе Віктар Лукашэнка будзе сумяшчаць з пасадай памочніка Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. Прыярытэтным  напрамкам у яго рабоце стане міжнароднае супрацоўніцтва і правядзенне найбуйнейшых спартыўных форумаў у Беларусі, у тым ліку II Еўрапейскіх гульняў, а таксама  лёгкаатлетычнага матча  паміж Еўропай і ЗША, які пройдзе на сталічным стадыёне "Дынама" ў верасні. Для памочніка Прэзідэнта выкананне абавязкаў у НАК  грамадская нагрузка. Працаваць Віктар Лукашэнка будзе ва ўзаемадзеянні з міністрам спорту і турызму, а таксама з віцэ-прэм'ерам, які курыруе спорт.