Учора завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан

30 мая 2015

Вынікам перамоў Кіраўніка беларускай дзяржавы і прэм'ер-міністра Пакістана стала падпісанне Ісламабадскай дэкларацыі двухбаковага партнёрства. На перамовах бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў розных сферах. Кіраўнік дзяржавы запрасіў Пакістан ствараць вытворчасці ў Беларусі. Пляцоўкай для іх можа стаць Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Вядома, што да гэтай праграмы падлучыўся і Пакістан.

Пасля перамоў Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у сімвалічнай і знакавай для першага афіцыйнага візіту цырымоніі. У парку Ісламабада Прэзідэнт Беларусі пасадзіў дрэва. Магнолія стала 125-м дрэвам у Алеі дружбы.

Бакі дамовіліся аб тым, што ў Беларусі з'явіцца пасольства Пакістана. Акрамя гэтага, стала вядома, што прэм'ер-міністр Пакістана наведае нашу краіну з афіцыйным візітам. Чакаецца, што Наваз Шарыф прыедзе ў Мінск у жніўні з буйной дэлегацыяй.