Учора ў Мінску гаварылі аб развіцці адносін з ключавым партнёрам у паўднёва-афрыканскім рэгіёне

4 сентября 2013

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком МЗС ПАР Маітэ Нкаана-Машабане. Гаворка ішла пра актывізацыю адносін па шэрагу стратэгічных кірункаў. Аляксандр Лукашэнка ў прыватнасці адзначыў, што ПАР валодае найбагацейшымі запасамі карысных выкапняў, актыўна развівае сельскую гаспадарку. Паўднёва-афрыканскі бізнес добра ведае нашы БелАЗы, мінскія трактары і якасць беларускіх шын. Таксама ў аснове нашага экспарту - калійныя ўгнаенні. Створаны добры падмурак для пашырэння супрацоўніцтва. І ў найбліжэйшы час у Мінску чакаюць з візітам прэзідэнта ПАР.