Беларусь гатовая пашыраць супрацоўніцтва з Лаосам у розных сферах. Гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перамовах з Прэзідэнтам Лаоса Цюмалі Сайнясонам, які знаходзіцца ў нашай краіне з першым афіцыйным візітам. Кіраўнік беларускай дзяржавы канстатаваў, што пакуль тавараабарот паміж краінамі невялікі, а таму неабходна актывізаваць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў добрыя перспектывы развіцця ўзаемадзеяння ў галіне навукі, адукацыі, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Па выніках перамоў бакі падпісалі пакет дакументаў аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах. Сярод іх - дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж краінамі. Таксама Цюмалі Сайнясон запрасіў Аляксандра Лукашэнку прыехаць з афіцыйным візітам у Лаос.














