Учора Прэзідэнт Беларусі сустрэўся са старшынёй праўлення расійскага Банка ВТБ Андрэем Косціным

14 мая 2014
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў групе ВТБ пашыраць супрацоўніцтва. У першую чаргу, у сферы абароны. Адзначым, што ў нашай краіне фінансавая ўстанова працуе ўжо шосты год. У 2013 банк інвеставаў у беларускую эканоміку каля трохсот мільёнаў долараў. Пасля Ашчадбанка на велічыню актываў ВТБ другі ў краіне і першы на памер статутнага капіталу.