Важны момант у палітычным і эканамічным жыцці краіны. Прэзідэнт прызначыў новы ўрад

4 июня 2020
Важны момант у палітычным і эканамічным жыцці краіны. Прэзідэнт прызначыў новы склад урада. Кіраўнік дзяржавы стрымаў слова  і вытрымаў палітычную традыцыю суверэннай Беларусі: напярэдадні галоўнага іспыту ўлады - выбараў - персанальна, па прозвішчах і падрабязна  прадставіць беларусам каманду, якая ў выпадку поспеху  возьме на сябе адказнасць за развіццё краіны ў цэлым  і кожнага кірунку ў прыватнасці.
Сёння наш Прэзідэнт выказаў пазіцыі па ўсіх пытаннях. І яны датычыліся не толькі новага ўрада, тут ніякай канспіралогіі, але і тых, хто спрабуе навязаць нам нейкія рэвалюцыйныя сцэнарыі. Тут пазіцыя жорсткая: "Краіну не аддадзім!". 
Нашы карэспандэнты дэталёва разабралі сённяшнюю размову ў Палацы Незалежнасці. Мы пакажам усё. Гэта важна ведаць кожнаму беларусу. Матэрыялы структураваныя тэматычна.
Спачатку пра кадры. Пра людзей, каму трэба будзе прымаць найважнейшыя рашэнні, якія ўплываюць на наша з вамі жыццё. Далей  пра палітыку  і тых, хто гэта жыццё спрабуе разбурыць.
Такім чынам, важныя кадравыя рашэнні Кіраўніка дзяржавы - у матэрыяле Ілоны Красуцкай.
 

Ратацыя ва ўрадзе - палітычная традыцыя

Абнаўленне ўрада і пула вышэйшых службовых асоб напярэдадні галоўнага іспыту ўлады - выбараў. І гэта ўжо палітычная традыцыя суверэннай краіны. Ёй чвэрць стагоддзя - персанальна, па прозвішчах і падрабязна даваць беларусам не абяцанні, а поўны склад каманды, якая ў выпадку поспеху возьме на сябе адказнасць за развіццё краіны ў цэлым і кожнага кірунку  асобна.
Яшчэ пару тыдняў таму Прэзідэнт праанансаваў: адназначна прыме рашэнне па абноўленым складзе да таго, як краіна вызначыцца з выбарам. Элементарна людзі павінны разумець, хто будзе вырашаць надзённыя пытанні. І тут пачалася цэлая серыя версій і нават псеўдарасследаванняў. Хапала ахвотнікаў у прынцыпе паставіць пад сумненне прэзідэнцкую практыку ратацыі. 

А. Лукашэнка пра С. Румаса: Вялікіх прэтэнзій няма 

Спаўна ў інтэрнэце, асабліва ў тг-каналах дасталася і ўжо ранейшаму прэм'еру Сяргею Румасу. Чаму сыходзіць? Якія ў Прэзідэнта да яго прэтэнзіі? І хто будзе замест? Прэзідэнт распавядзе адкрыта: рашэнню  папярэднічала асабістая размова. Гэта жыццё, чалавек банальна хоча займацца іншай справай. Кіраўнік дзяржавы разумее. 

Прэзідэнт арыентаваў урад на пераадоленне сучасных выклікаў

Час такі: каб выжыць ва ўсіх сэнсах, важна быць стратэгамі. Тут і не крок, і не два павінны быць у галаве, а дакладнае бачанне: як прабегчы марафон без прыпынку. Не страціць рынкі, захаваць працоўныя калектывы, узровень жыцця людзей -  задач шмат. Так, няпроста, але іншага выбару няма. На коне  краіна, ні многа ні мала яе незалежнасць і суверэнітэт.
Так, перш чым назваць свае кадравыя рашэнні, Кіраўнік дзяржавы акрэсліў кола пытанняў, з якімі ўзмоцнена прыйдзецца працаваць не толькі ўраду, кожнаму на сваім месцы. Зараз увесь свет у эканамічнай турбулентнасці, рабіць прагнозы, калі ўсё, калі не скончыцца, то хоць крыху стабілізуецца, не бярэцца ніхто. Планеце яшчэ трэба будзе ацаніць тыя наступствы, якія прынесла і яшчэ прынясе пандэмія. Але калі аб'ектыўна: без шоку і ўзрушэнняў, пустых паліц праходзім такі перыяд - падстава задумацца. Як тут наогул можна нівеляваць усе папярэднія  намаганні?! 

Рэвізія дасягненняў і новыя мэты для краіны

Да добрага, сапраўды, прывыкаеш хутка. І той камфорт, спакой і бяспека, будзем гаварыць адкрыта, для некаторых ужо ўспрымаюцца як дадзенасць, нібыта так было заўсёды. Зараз, калі фокус увагі зрушаны на іншыя рэчы (шмат у чым штучна), нібы забылі, якой цаной нам (75 гадоў таму) дасталася ў спадчыну гэтая (зараз ужо шматлікія дзесяцігоддзі) выключна мірная зямля.
Ісці сваім шляхам заўсёды няпроста, наша краіна гэтая адчула ў поўнай меры. Дасталася і за тое, чаму не закрылі межы, і за тое, чаму не самаізаляваліся. Але калі хтосьці можа сабе дазволіць перачакаць, то відавочна не мы. Праца ўласнай эканомікі, заснаваная на працы нашых людзей, стала тым самым выратавальным колам у гэты складаны час. Разважаць па той бок  манітора, хто б лепш справіўся з рашэннем той або іншай задачы, як гаворыцца, усялякі можа. Але пра зваротны бок медаля чамусьці забываюць. Высокія пасады - гэта не толькі пра статуснасць. Тут формула адна: каму шмат дадзена - з таго больш спытаюць.
 

А. Лукашэнка: Галоўная мэта сістэмы дзяржорганаў - забяспечыць устойлівы эканамічны рост

Эканоміка і жыццё людзей - пытанне першараднае. Гэта вядомы тэзіс нашага Прэзідэнта. І падчас кадравых дзён або нарад па бягучай сітуацыі Аляксандр Лукашэнка на гэта арыентуе кіраўнікоў любога рангу. Падзеі ў свеце паказалі - разлічваць трэба толькі на сябе.

Задачы для новага ўрада

Часу на разварушванне сапраўды няма. Адна задача - лагічны працяг другой. Сярод найважнейшых для новага ўрада і праца прамысловага сектара, і эфектыўнае кіраванне дзяржмаёмасцю.

Новы склад урада Беларусі

Зараз канкрэтна па персаналіях новага ўрада і кіраўніках ключавых сфер. 
Новы прэм'ер-міністр  - Раман Галоўчанка. Выпускнік МДІМА, паліглот і шматдзетны бацька. У яго паслужным спісе, акрамя папярэдняй пасады  кіраўніка Дзяржкамваенпрама, і дыпламатычная служба. Галоўчанка быў паслом у Эміратах,  па сумяшчальніцтве ў Катары, Кувейце і Саудаўскай Аравіі.
Першым намеснікам у новага прэм'ер-міністра будзе Мікалай Снапкоў, ужо былы пасол у Кітаі. У сваю бытнасць папрацаваў і міністрам эканомікі Беларусі, і на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. 
Таксама віцэ-прэм'ерам Кіраўнік дзяржавы прызначыў Аляксандра Субоціна. У мінулым ён памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці, на гэтай пасадзе працаваў і ў Віцебскай. Апошнія некалькі гадоў член Калегіі па прамысловасці і аграпрамысловым  комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі. Змяненні закранулі і палітычны штаб. Дзмітрый Крутой будзе працаваць на пазіцыі намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Кожнаму, хто сёння атрымаў пасаду, Аляксандр Лукашэнка даў асабістую характарыстыку і падрабязна растлумачыў, чаму зрабіў менавіта такі выбар.
Новы кіраўнік і ў Камітэце дзяржкантролю. Гэта Іван Церцель. Ёсць змяненні і ў міністэрскім корпусе. Руслан Пархамовіч будзе кіраваць Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. Пётр Пархомчык  - экс-гендырэктар БелАЗа - зараз Міністр прамысловасці, а Ігар Луцкі, які ўзначальваў раней тэлеканал СТБ,  - Міністр інфармацыі. Юрый Селіверстаў прызначаны Міністрам фінансаў Беларусі. Старшыня Дзяржкамваенпрама - Дзмітрый Пантус. А на пасадзе кіраўніка Дзяржмаёмасці будзе з гэтага часу  Дзмітрый Матусевіч. Ратацыя закранула і Мінжылкамгас. Кіраўніком ведамства прызначаны Андрэй Хмель. 

Гледзячы на кадравыя рашэнні, у прыватнасці, ратацыю, складваецца дакладнае ўражанне: моцныя і прафесійныя кадры з абоймы не выпадаюць

Усе прызначаныя - унікальныя людзі з унікальным вопытам. Ды і тыя, хто пакуль не афішуе сваё новае месца працы, з такім вопытам сапраўды не прападуць. 
Традыцыйнае рашэнне Прэзідэнта: ратацыя, кадравае абнаўленне ў ключавых сферах напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі. Так, праходзім на няпростым фоне, але калі было лёгка? Гэта, хутчэй, наадварот сігнал: калі пройдзем гэты найскладанейшы перыяд, ды яшчэ дададзім, тут і ўрад дакажа сваю грунтоўнасць,  і краіна здольнасць трымаць любы ўдар. А для гэтага ўсё ёсць. Наш самы каштоўны рэсурс -  вопытныя і надзейныя людзі. Спакойна, прафесійна, выкладваючыся па максімуме кожны на сваёй ніве здольны зрабіць вялікі ўнёсак у агульную справу. 


Тэгі:

#Выборы 2020