Важныя кадравыя рашэнні прыняў Прэзідэнт. Праведзена ратацыя ў кіраўніцтве ўпраўленняў Следчага камітэта

31 октября 2019
Яна закранула амаль усе вобласці, а таксама сталіцу. Адпаведныя ўказы падпісаныя Кіраўніком дзяржавы. Зроблена гэта з мэтай развіцця кадравага патэнцыялу падраздзяленняў ведамства і працягу рэалізацыі антыкарупцыйнай палітыкі ў краіне. У свой час  нашым Прэзідэнтам было прынята прынцыповае рашэнне  аб стварэнні Следчага камітэта. Для таго, каб следства было максімальна незалежным. 
Усе намаганні былі засяроджаныя ў першую чаргу на аб'ектыўным, поўным і ўсебаковым расследаванні крымінальных спраў. Наш палітычны аглядальнік Алеся Высоцкая - аб зменах у кадравай вертыкалі Следчага камітэта, а таксама аб задачах, якія стаяць перад сілавым ведамствам.

Прынцып ратацыі кіруючых кадраў - даказана практыкай, прычым не толькі беларускай - гэта добры дзейсны механізм для прадухілення магчымых карупцыйных рызык, а таксама для павышэння дзейнасці кіраўнікоў і паляпшэння іх прафесійнага ўзроўню. 
І вось як выглядае сёння абноўлены кіруючы састаў упраўленняў  Следчага камітэта ў абласцях і сталіцы. 
Дзмітрый Канаплянік, які да гэтага дня ўзначальваў ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску, прызначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.
Гэта месца было вакантным даволі доўга - былы кіраўнік пайшоў на высокую пасаду ў Савет бяспекі. Сталічнае ўпраўленне тым часам узначаліць Сяргей Паско.
Яму прыйдзецца пераехаць з Гомеля - ён менавіта там узначальваў абласное ўпраўленне. Але сам генерал - выхадзец сталіцы і ў розныя гады быў на кіруючых пасадах і ў цэнтральным апараце ведамства.
Пасаду начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці зойме вопытны следчы і кіраўнік Сяргей Удовікаў, які яшчэ гэтай раніцай быў начальнікам галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы аргзлачыннасці і карупцыі Следчага камітэта. 
Напрыклад, у Віцебскай вобласці яго ўзначаліць Павел Ігнатаў. Кіраваць упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці будзе Андрэй Ліс. Уладзімір Шалухін прызначаны начальнікам упраўлення ведамства па Магілёўскай вобласці. 

Уладзімір Шалухін, начальнік УСК Беларусі па Магілёўскай вобласці: "Прынцып ратацыі з'яўляецца адным з асноўных прынцыпаў любой кадравай палітыкі ведамства. У тым ліку і СК Беларусі.  Ратацыя дае магчымасць кіраўніку, які мае вопыт працы, у іншым рэгіёне, рэалізаваць той станоўчы вопыт, які ён ведае і мае, на новым месцы службы. А гэта станоўча ўплывае на ўдасканаленне нашай працы, на павышэнне эфектыўнасці расследавання крымінальных спраў і ў цэлым абарону праў і законных інтарэсаў грамадзян, абарону законнасці і правапарадку. Сутнасць працы ўсюды аднолькавая - у хуткім расследаванні крымінальных спраў, у хуткім аператыўным якасным расследаванні. У выкананні прынцыпаў крымінальнай адказнасці. Гэта першым чынам няўхільнасць пакаранняў, каб вінаваты не сышоў ад адказнасці. І найважнейшае, каб ніводны невінаваты не пацярпеў неабгрунтавана".

Следчы камітэт быў створаны ў выніку сур'ёзнай рэформы праваахоўных структур. Ужо больш за 8 гадоў ведамства працуе стабільна. У свой  час, прымаючы рашэнне аб яго фарміраванні, зыходзілі з прынцыпу: следства павінна быць  максімальна аб'ектыўным, а значыць - самастойным. 

Па сутнасці, прынятыя кадравыя рашэнні працягваюць планамерную работу  па ўдасканаленні працы ўсяго Следчага камітэта. 
Раней, прымаючы з дакладамі кіраўніка гэтага праваахоўнага органа, Прэзідэнт не раз падкрэсліваў, што ён уважліва сочыць за ўсім, што адбываецца ў гэтым маладым для Беларусі ведамстве. 
Прэзідэнту важна, каб пры раскрыцці злачынстваў не пакутавалі невінаватыя людзі.
Работа  СК як раз і накіраваная менавіта на аб'ектыўнае і ўсебаковае расследаванне крымінальных спраў,  і гэтаму асаблівая ўвага ва ўсіх рэгіёнах і на ўсіх пасадах.
Глеб Пусянкоў расследуе цяжкія і асоба цяжкія злачынствы. Гаворыць, следчы з'яўляецца, можна сказаць, фільтрам збору і апрацоўкі інфармацыі, ён павінен выбраць аб'ектыўнае і адсеяць здагадкі, каб справа дайшла да суда. 

Дзейнасць следчага - працэс працаёмкі. Праз Следчы камітэт за год праходзяць тысячы крымінальных спраў. За кожнай - чалавечыя лёсы, прычым па абодва  бакі ад Закона. 

Наладзіць працу на месцах так, каб следства было ўсебаковым, поўным, аб'ектыўным і аператыўным у расследаванні злачынстваў,  як гэтага патрабуе Кіраўнік дзяржавы,  - зараз задача новых кіраўнікоў упраўленняў  у абласцях і ў Мінску.