Найважнейшыя пытанні развіцця краіны ў 2019 годзе ўчора разгледзелі на нарадзе ў Палацы Незалежнасці

27 ноября 2018

Гэта пакет прагнозных дакументаў сацыяльна-эканамічнага кірунку. Праект бюджэту на будучы год, змяненні ў Падатковы кодэкс і праект грашова-крэдытнай палітыкі ад Нацбанка. Патрабаванне Прэзідэнта - максімальна ўлічыць рызыкі і вызначыць новыя пункты росту. Бо ўсё ж вынікі працы эканомікі беларусы ацэньваюць, гледзячы на ўзровень зарплат, пенсій і цэн у магазінах.

Тыя самыя пункты росту ад урада на наступны год - гучныя інвестпраекты, развіццё IT-сектара і транспартныя паслугі. Стратэгія ад Нацбанка: інфляцыя не больш за 5 %, выхад на адназначную велічыню стаўкі рэфінансавання і мэта на паніжэнне ставак па крэдытах. Прыярытэтнай задачай у 2019 застаецца і выкананне патрабавання Прэзідэнта аб сярэдняй зарплаце ў краіне ў тысячу рублёў.

Бюджэт наступнага года атрымае яшчэ большую сацыяльную скіраванасць. Плануецца павелічэнне фінансавання такіх найважнейшых сфер, як ахова здароўя, адукацыя, спорт і культура. Дарэчы, яшчэ адзін дакумент, які выклікаў нямала дыскусій у грамадстве - абноўлены Падатковы кодэкс, удасканаляць. Па выніках нарады Кіраўнік дзяржавы ў цэлым адобрыў прапанаваны пакет прагнозных дакументаў. Важна, што падтрымку яны атрымалі і на месцах ад губернатараў. Ва ўрада ёсць два тыдні, каб выправіць усе недапрацоўкі.

 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя