Такое даручэнне сярэбранаму прызёру Алімпійскіх гульняў 2008 года і дэпутату Палаты прадстаўнікоў даў Прэзідэнт Беларусі. На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на адсутнасць высокіх вынікаў у гэтым відзе спорту. На летняй Алімпіядзе 2012 года беларускія лёгкаатлеты не заваявалі ніводнага медаля. Задачы, якія паставіў Кіраўнік дзяржавы перад Вадзімам Дзевятоўскім - павысіць папулярнасць і значнасць лёгкай атлетыкі, а таксама падрыхтаваць каманду спартсменаў да маючых адбыцца летніх Алімпійскіх гульняў. Яны пройдуць у 2016-м у Рыа-дэ-Жанейра.
Вадзім Дзевятоўскі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы: Вельмі важна, што Прэзідэнт надае развіццю нашага спорту вялізную ўвагу. На гэтай сустрэчы былі агучаныя пытанні лёгкай атлетыкі. Нездарма яе называюць каралевай спорту. Вызначаныя задачы. Мне як спартсмену, як дэпутату, які адказвае за спорт, даручана паглядзець, якім чынам наша каманда можа якасна выступіць на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. І наогул закраналі і дзіцячы спорт, таму што ўсё пачынаецца з маленькага ўзросту. Я сам пачынаў з 7 гадоў і мне лёгка зразумець і ведаць, якім чынам, у якім узросце трэба расстаўляць прыярытэты.
Як паведаміў журналістам Вадзім Дзевятоўскі, на сустрэчы размова ішла і пра барацьбу з распаўсюджваннем наркотыкаў і адпаведны законапраект, над якім зараз працуюць дэпутаты. Таксама Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне пабудаваць у Наваполацку Лядовы палац.














