У запуску новага сортапракатнага цэха прыняў удзел Прэзідэнт

25 сентября 2015

Вялікая падзея ў беларускай металургіі, якую мае калегі назвалі новай эпохай металапракату. Сапраўды, новы цэх, які адкрылі сёння на Беларускім металургічным заводзе, з эпохі нарыхтовак выводзіць найбуйнейшае прадпрыемства ў эру канчатковай прадукцыі. Тут адразу плюсуем высокі дабаўлены кошт. І памятаем пра рынак збыту - 52 краіны. У запуску новага сортапракатнага цэха прыняў удзел Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Жлобін яшчэ і падтрымаць металургаў. Бо галоўнае ў любой справе - людзі. А Беларускі металургічны - гэта больш як 10 тысяч чалавек. Усе маладыя: 39 у сярэдняй і 32 у новай вытворчасці. Пагутарыць з Прэзідэнтам, задаць пытанне - такую магчымасць калектыў не ўпусціў. Размова ішла наконт тарыфаў на электраэнергію, наконт сітуацыі з нелегальнымі мігрантамі ў Еўропе. Ведаючы камунікабельнасць Кіраўніка дзяржавы, завадчане напрамую спыталіся, чаму Прэзідэнт адмовіўся ад аднаго з самых відовішчных этапаў агітацыі – выступлення па радыё і тэлебачанні. Зрэшты, узнімалі не толькі глабальныя тэмы. Падчас зносінаў Прэзідэнт вырашыў і асабістыя пытанні супрацоўнікаў. На БМЗ знайшлі працу два дзясяткі спецыялістаў з Данецкай вобласці. Сёння прасілі застацца назусім. Дарэчы, з пачатку баявых дзеянняў Беларусь стала домам для больш чым 150 тысяч украінцаў. Зрэшты, паслухаем саміх людзей (відэа).