Ва ўрачыстых мерапрыемствах да Дня Незалежнасці возьме ўдзел Кіраўнік дзяржавы

2 июля 2018

Ва ўрачыстых мерапрыемствах возьме ўдзел Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Сёння Прэзідэнт наведае ўрачысты сход у Палацы Рэспублікі, на які запрошаныя кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі грамадскасці, дыпкорпуса. Там жа адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў - "Васiльковае неба". У якасці Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня прыме ваенны парад войскаў Мінскага гарнізона і выступіць з прамовай. Мерапрыемства, якое з'яўляецца цэнтральнай падзеяй святкавання Дня Незалежнасці, будзе трансліравацца ў прамым эфіры па тэлебачанні і радыё.