У Таджыкістане адкрылася зборачная вытворчасць беларускай сельгастэхнікі

16 мая 2018

Зборачная вытворчасць беларускай сельгастэхнікі - у горадзе Гісар. Лідэры Беларусі і Таджыкістана з гэтай нагоды адкрылі памятны знак на тэрыторыі прадпрыемства.

Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон азнаёміліся з вытворчасцю і пагутарылі з працаўнікамі. Гэта прадпрыемства ўрад Таджыкістана ўключыў у пералік асоба важных аб'ектаў. Так, прапрацоўваецца пытанне адмены ПДВ на сумесна вырабленую тэхніку. Яна сёння вельмі запатрабаваная ў Таджыкістане, дзе недахоп толькі па трактарах - каля 10 тысяч. Паралельна на базе завода будзе створаны цэнтр па падрыхтоўцы тэхперсанала.