Важныя кадравыя рашэнні прыняты сёння ў Палацы Незалежнасці. Новыя прызначэнні - у структуры Камітэта дзяржбяспекі.
Кадравыя рашэнні Прэзідэнта
Па зразумелых прычынах, імёны гэтых службовых асоб мы назваць не можам, аднак задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы, цалкам адкрытыя і зразумелыя. Сітуацыя ў краіне застаецца напружанай, і праціўнікі могуць выкарыстаць любую падставу для абвастрэння становішча. Найбліжэйшая мэта, на якую варта звярнуць увагу сілавікам, - пачатак будучага года. Запланавана важная палітычная падзея ў жыцці краіны - рэферэндум па зменах у Канстытуцыю.
Процідзеянне націску звонку - найважнейшая задача праваахоўнікаў. Санкцыі, фінансаванне пратэстаў, экстрэмізму, тэрарызму, падрыхтоўка баевікоў. Беларускія спецслужбы не проста ведаюць аб гэтых фактах, яны ўжо даўно працуюць з імі. У Беларусі таксама новы міністр юстыцыі - зараз ужо экс-намміністра МУС Сяргей Хаменка.













