У сучасных умовах крызісу міжнародных адносін у шмат разоў павышаецца роля дыпламатыі

18 июля 2017

Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрамі замежных спраў дзяржаў – членаў АДКБ. Задача дыпламатыі - стварыць перадумовы для збліжэння пазіцый усіх зацікаўленых бакоў і выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў. За час працы арганізацыі створана структура, якая мае інструменты эфектыўнага процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам. Аляксандр Лукашэнка заклікаў не спыняцца на дасягнутым.

Для АДКБ сёлетні год юбілейны. Прыярытэт старшынства Беларусі - якаснае ўзмацненне ўплыву арганізацыі на міжнароднай арэне.