У Сочы адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. У цэнтры ўвагі - актуальная тэматыка двухбаковага супрацоўніцтва

21 Верасня 2018

Гэты дзень праходзіць пад знакам беларуска-расійскіх перамоў у Сочы.

Сустрэча лідараў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна з удзелам урадаў адбылася ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай. У цэнтры ўвагі - актуальная тэматыка двухбаковага супрацоўніцтва. За першыя паўгода тавараабарот склаў ужо больш за 20 мільярдаў долараў (пры 32 за ўвесь мінулы год). Як заявіў наш Прэзідэнт, беларускі бок разлічвае на вырашэнне да канца года пытанняў, якія стаяць на беларуска-расійскім парадку дня.

На перамовах у Сочы абмяркоўваліся ўсе кірункі супрацоўніцтва: ад сельскай гаспадаркі і прамысловасці да гандлёва-эканамічнага і фінансавага. Размова ішла аб узаемадзеянні ў нафтагазавай сферы. У цэнтры ўвагі Мінска і Масквы - саюзная і інтэграцыйная тэматыка. Пасля завяршэння афіцыйнай часткі перамовы прэзідэнтаў прадоўжыліся ў фармаце рабочага абеду. Усе падрабязнасці сёння ў "Панараме".