У Сочы праходзіць сустрэча прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна

21 сентября 2018

Беларуска-расійскія перамовы стартавалі ў Сочы. Сустрэча прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна праходзіць у гэтыя хвіліны ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай. 

Як заявіў наш Прэзідэнт,   беларускі бок разлічвае на вырашэнне да канца года пытанняў, якія стаяць на беларуска-расійскім парадку дня. Вядома, што на перамовах будуць абмяркоўвацца ўсе кірункі супрацоўніцтва - ад сельскай гаспадаркі і прамысловасці да гандлёва-эканамічнага і фінансавага ўзаемадзеяння. Размова пойдзе аб супрацоўніцтве ў нафтагазавай сферы. У цэнтры ўвагі Мінска і Масквы - саюзная і  інтэграцыйная тэматыка. Усе падрабязнасці  ў нашых наступных выпусках.