У Шклове ўрачыста адкрыўся Лядовы палац

12 Лістапада 2016

Сёння вельмі шмат гаварылі аб развіцці рэгіёнаў. Гэта не толькі эканоміка і сацыяльная падтрымка, але яшчэ і спорт. І Шклоўскі раён зрабіў крок наперад у сваім спартыўным развіцці. У горадзе на беразе Дняпра ўрачыста адкрыўся Лядовы палац. Сапраўдны падарунак жыхарам Шклова. У маляўнічай цырымоніі прыняў удзел і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Разам з адкрыццём адбыўся і першы хакейны турнір. На лёд выйшла каманда Кіраўніка дзяржавы і дружына з Магілёва.