У Санкт-Пецярбургу праходзіць нефармальная сустрэча лідараў СНД

6 декабря 2018

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу. 

Перамовы лідараў краін ЕАЭС спачатку адбыліся ў вузкім саставе. Выступленне беларускага лідара было адкрытым і прынцыповым, без рэтушавання нявырашаных пытанняў і праблем у Саюзе. Для еўразійскай інтэграцыі 2018 год стаў неадназначным як з палітычнага, так і з эканамічнага пункта погляду. Застаюцца важныя пытанні, якія да гэтага часу не вырашаны. Яны датычацца ліквідацыі бар'ераў у гандлі, фарміраванні агульных рынкаў газу і нафты, лічбавізацыі эканомік краін ЕАЭС. Наша краіна настойвае на выкананні ўсіх дамоўленасцяў.

Старшынства ў ЕАЭС у наступным годзе пераходзіць да Арменіі. Гэтымі хвілінамі ў Санкт-Пецярбургу праходзіць і нефармальная сустрэча лідараў СНД.