Напярэдадні свята Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншавальныя пасланні

6 мая 2017

Кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам, відным дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў. У прыватнасці, у віншавальным пасланні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну Аляксандр Лукашэнка адзначыў:

"Гэтае свята нагадвае нам аб сумесным шляху, пройдзеным братэрскімі народамі, аб адзінстве гісторыі і духоўнага вопыту, перамогах і перажытых выпрабаваннях. Сімвалічна, што беларусы і расіяне трапятліва захоўваюць памяць аб вялікім подзвігу продкаў, перадаюць з пакалення ў пакаленне гістарычную праўду аб той страшнай вайне і разам будуюць будучыню".