У панядзелак пачаўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў Індыю

11 сентября 2017

Галоўныя знешнепалітычныя навіны сёння прыходзяць з Паўднёвай Азіі. У панядзелак пачаўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Індыю. Дня нашай краіны - гэта адзін з ключавых партнёраў далёкай дугі. Сёлета Мінск і Нью-Дэлі адзначаюць 25-годдзе ўсталявання дыпадносін. За гэты час удалося не толькі ўсталяваць цесны дыялог на вышэйшым узроўні, але і напоўніць яго эканамічным зместам. Напрыклад, беларускія ўгнаенні забяспечваюць харчовую бяспеку Індыі. Аднак зараз партнёрства мае перспектывы стаць шырэйшым за двухбаковы фармат. Беларусь, як частка Еўразійскага саюза і "Новага Шаўковага шляху", робіць нашу краіну яшчэ больш прывабнай для індыйскага бізнесу. І ад цяперашняга афіцыйнага візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы на субкантыненце вялікія чаканні. Сёння борт №1 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск і накіраваўся ў Нью-Дэлі.

Запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам паўднёваазіяцкай краіны.. Заўтра Прэзідэнт Беларусі правядзе перамовы з індыйскім калегам Рамам Натхам Кавіндам, а таксама з прэм'ер-міністрам Нарэндрам Модзі. Абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах. Размова пойдзе і аб новых інвестыцыйных магчымасцях.