У Пекіне завяршыўся II Міжнародны форум "Пояс і шлях"

27 апреля 2019

Гэта сапраўды патрэбная пляцоўка для рэгулярных сустрэч аднадумцаў - так ацаніў працу форуму Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка па асабістым запрашэнні лідара КНР Сі Цзіньпіна прыняў удзел у саміце.

Глабальная кітайская ініцыятыва ў гэтыя дні сабрала ў Пекіне прадстаўнікоў з 150 краін - усяго парадку 5 тысяч удзельнікаў. У выніку падтрымалі 283 праекты. Без увагі не засталася і пазіцыя беларускага боку. Аляксандр Лукашэнка агучыў канкрэтныя прапановы па развіцці глабальнай ініцыятывы. Наша краіна адной з першых падтрымала ідэю па стварэнні транснацыянальных гандлёвых калідораў, сёння мы - галоўны еўрапейскі лагістычны хаб праекта "Адзін пояс і адзін шлях". А таму як ніхто іншы на практыцы ведаем: паглыбленню супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы перашкаджаюць бар'еры. Наша краіна выступае за раўнапраўную і празрыстую сістэму міжнароднага гандлю. 

Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін падчас сустрэчы пацвердзілі і надалей ісці па гэтым шляху. Пекінскі форум для беларускага лідара стаў сапраўдным перагаворным марафонам. На палях саміту Прэзідэнт правёў некалькі сустрэч з замежнымі лідарамі. Прадуктыўныя перамовы адбыліся з кіраўніком Узбекістана і з намеснікам Старшыні КНР, віцэ-прэзідэнтам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. З кіраўніком Сербіі абмеркавалі дэталі маючага адбыцца візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Бялград. Вядома, па факце адбылося значна больш сустрэч, чым паказана ў афіцыйных дакументах. Перагаворны марафон прадоўжыўся і ў кулуарах. Увечары ў Пекіне адбыўся прыём ад імя Старшыні КНР. Актуальныя пытанні міжнароднай праблематыкі і двухбаковага партнёрства ў нефармальнай абстаноўцы Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з экс-кіраўніком Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, пагутарыў беларускі лідар і са сваім расійскім калегам  Уладзімірам Пуціным. 

Успаміны ад глабальнага форуму застануцца і ў сумесным фота лідараў - тых, хто зацікаўлены ў развіцці амбіцыйнага лагістычнага праекта. Запомніцца пекінскі саміт і зусім не пратакольнымі момантамі, якія як нельга лепш падкрэсліваюць: не толькі цёплыя адносіны паміж лідарамі Беларусі і Кітая, але і сапраўднае сяброўства паміж імі сем'ямі. Быўшы ў Беларусі з дзяржаўным візітам, Сі Цзіньпін са сваёй жонкай гасцяваў у рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, добрыя адносіны падтрымліваюць ужо далёка не першы год. 

Гэтыя эксклюзіўныя кадры красамоўна гавораць: адназначна гэта не проста добры тон у палітыцы, а знак асаблівых адносін.

Падарунак ад малодшага сына Прэзідэнта Мікалая сям'і кітайскага лідара - фірмовы беларускі шакалад і асабіста жонцы - набор шкляных фігур ручной працы. Па індывідуальным заказе яго вырабілі на шклозаводзе "Нёман". 12 жывёлін з задыякальнага кітайскага календара - як пажаданне дабрабыту і росквіту Сінявокай і Паднябеснай.