У парламент павінны прайсці сапраўдныя прафесіяналы незалежна ад палітычных перакананняў

30 августа 2016

Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі Кентам Харстэдам і Каетанай дэ Зулуетай Аўтрам. 

Місія назіральнікаў ад БДІПЧ АБСЕ прыбыла ў Беларусь 31 ліпеня. За гэты час госці пабывалі ў некалькіх рэгіёнах краіны, а таксама правялі шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўлад. 

Бяспека, сумленнасць і прынцыповасць - гэта галоўная задача Прэзідэнта пры арганізацыі і правядзенні парламенцкай кампаніі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, выбары не павінны дэстабілізаваць становішча ў Беларусі.

Падрабязнасці сустрэчы Прэзідэнта з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі - у нашых наступных выпусках. Нагадаем, асноўны дзень галасавання прызначаны на 11 верасня.