У нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД у Маскве прыме ўдзел Аляксандр Лукашэнка

25 декабря 2017

Нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД адбудзецца заўтра ў расійскай сталіцы.

Удзел у ім прыме Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Інфармацыю пацвердзіла прэс-сакратар Кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант. На сустрэчы падвядуць вынікі расійскага старшынства ў СНД у 2017-ым, а таксама абмяняюцца меркаваннямі па пытаннях далейшага развіцця супрацоўніцтва ў розных галінах. Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел прэзідэнты Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана і Узбекістана.