У Нацыянальнай бібліятэцы пачалася сустрэча Прэзідэнта Беларусі з кіраўнікамі СМІ краін СНД

21 октября 2013

Літаральна гадзіну назад у Нацыянальнай бібліятэцы пачалася сустрэча Прэзідэнта Беларусі з кіраўнікамі СМІ краін СНД. Яна праходзіць напярэдадні пасяджэння саміту Садружнасці, які пройдзе ў Мінску ў пятніцу і стане ключавым мерапрыемствам у рамках старшынства Беларусі ў СНД. Ва ўступным слове Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля развалу СССР пераход да СНД быў натуральным і неабходным.


Акрамя саміту СНД, паслязаўтра ў Мінску пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Журналістаў цікавіла тэма магчымага далучэння Арменіі да Мытнай тройкі.


Падрабязнасці сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з кіраўнікамі СМІ краін СНД глядзіце ў нашых наступных выпусках.