У Мінску рады поспехам Ташкента ў развіцці нацыянальнай эканомікі і актывізацыі міждзяржаўных адносін

14 сентября 2018

Гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў напярэдадні на перамовах з лідарам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Краіны маюць значны патэнцыял для росту тавараабароту да мільярда долараў. Гэта цалкам па сілах дзяржавам пры ўмове, што абодва ўрады будуць дакладна прытрымлівацца дамоўленасцяў лідараў.

Па выніках афіцыйных сустрэч быў падпісаны пакет дакументаў. Сярод іх - урадавая дамова аб сацыяльна-эканамічным узаемадзеянні на найбліжэйшыя 5 гадоў.

Прэзідэнты таксама наведалі сумеснае прадпрыемства па выпуску дарожна-будаўнічай тэхнікі, а таксама выставу Made in Belarus, дзе ўдзельнічаюць больш чым 150 нашых кампаній. Яна прадоўжыцца ў Ташкенце тыдзень.