У Мінску прайшла цырымонія ўшаноўвання герояў Алімпіяды

25 февраля 2014
У Палац Незалежнасці былі запрошаны пераможцы і прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы - Герой Беларусі - Дар'я Домрачава, Антон Кушнір, Ала Цупер і Надзея Скардзіна. У параднай алімпійскай форме пад гукі мелодыі ў выкананні Прэзідэнцкага аркестра яны прайшлі ў залу ўрачыстых цырымоній па чырвонай дывановай дарожцы, уздоўж якой былі выстраены салдаты роты ганаровай варты. Звяртаючыся да чэмпіёнаў і прызёраў Гульняў, іх трэнераў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў заслугі кожнага з іх. Героі Алімпіяды з'яўляюцца гонарам і набыткам беларускага народа - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

За выдатныя заслугі кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў трохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар'ю Домрачаву зоркай Героя Беларусі. Ордэн Айчыны 1 ступені атрымаў галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалай Казека. Ордэны Айчыны 3 ступені Кіраўнік дзяржавы ўручыў алімпійскім чэмпіёнам па фрыстайле - Але Цупер і Антону Кушніру і бронзаваму прызёру Алімпійскіх гульняў у Сочы па біятлоне Надзеі Скардзіне. Таксама ўзнагароджаны трэнеры і спецыялісты нацыянальнай зборнай па фрыстайле і біятлоне. Падрабязнасці ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання герояў Алімпіяды - у нашых наступных выпусках.