Удзел у пленарным пасяджэнні ІІ З'езда навукоўцаў Беларусі прымае Кіраўнік дзяржавы

13 декабря 2017

У Мінску праходзіць пленарнае пасяджэнне ІІ З'езда навукоўцаў Беларусі. Удзел у форуме прымае Кіраўнік дзяржавы. Сярод гасцей - навукоўцы Акадэміі навук, іх калегі з Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Расіі. А таксама вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі кампаній, дэпутаты, прадстаўнікі дыпкорпусу. Разам з Прэзідэнтам дэлегаты абмяркоўваюць прыярытэты доўгатэрміновага развіцця. І, безумоўна, гавораць аб праблемах. Адна з дыскусій была прысвечаная цяжкасці ўкаранення навуковых распрацовак.

2017 - Год навукі - стаў сапраўды знакавым для галіны. Размова не толькі пра глабальныя адкрыцці, але і пра ператварэнне ўсёй сістэмы. Экспартныя кантракты ў Беларусі сёння складзеныя з 60 краінамі. За пяць гадоў выпуск навукова-тэхнічнай і інавацыйнай прадукцыі вырас больш як у два разы. Пытанне харчовай бяспекі вырашана і з апорай на новыя айчынныя тэхналогіі. Не без дапамогі навукоўцаў Беларусь будуе першую атамную станцыю. Тым не менш прасочваецца раўнівае стаўленне ў некаторых нашых суседзяў да яе ўзвядзення і гарантавання бяспекі. Замест спрэчак Кіраўнік дзяржавы прапанаваў Літве падумаць аб сумеснай эксплуатацыі Беларускай АЭС.

Ключавы дакумент форуму - праект стратэгіі "Навука і тэхналогіі". У ім выразна прапісаныя прыярытэты, а таксама інструменты развіцця. Чакаецца, што рэалізацыя стратэгіі да 2040 года дасць навукаёмістасць ВУП 3 %, а доля прарыўных даследаванняў і распрацовак узрасце да 30 %. Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.