У Мінску пачаў сваю работу XV Сусветны кангрэс рускай прэсы

20 июня 2013

У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Упершыню ў нашай краіне сабраўся такі прадстаўнічы журналісцкі форум. Сімвалічна, што пятнаццаты кангрэс праходзіць у Беларусі, у Мінску і Брэсце. Руская цывілізацыя, сказаў Прэзідэнт на адкрыцці форуму, дала чалавецтву не толькі асобыя культурныя, але і духоўныя каштоўнасці. Менавіта яны пакладзеныя ў аснову нашай дзяржаўнасці і таго, што прынята называць беларускай мадэллю развіцця.


Афіцыйна адкрыўшы кангрэс, Прэзідэнт азнаёміўся з выставай падпольных друкаваных выданняў. Экспазыцыю прымеркавалі да 72-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Заўтра XV кангрэс рускай прэсы будзе працаваць у Брэсце. Журналісты наведаюць легендарную Брэсцкую крэпасць.