У Мінск прыбыў Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў

21 июня 2019

VIP-госці працягваюць прыбываць у Беларусь на II Еўрапейскія гульні. Некалькі гадзін  таму ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся борт Прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева. Сустракалі расійскага прэм'ера  віцэ-прэм'ер нашай краіны Ігар Ляшэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Пасля кіраўнік расійскага Кабміна  сустрэўся з беларускім калегам  Сяргеем Румасам. Сустрэча праходзіла ў фармаце адзін на адзін, прадугледжаны перамовы і з удзелам членаў дэлегацый.