У Кітаі прайшлі перамовы беларускага лідара і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна

25 апреля 2019

Кіраўнік беларускай дзяржавы знаходзіцца з рабочым візітам у Кітаі. 

Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у мерапрыемствах форуму "Пояс і шлях". Сёння прайшлі перамовы беларускага лідара і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў вынікі сумеснай працы па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Летась тавараабарот Мінска і Пекіна дасягнуў амаль 4 з паловай мільярдаў долараў. Экспарт беларускіх прадуктаў вырас у 4,5 раза, малочнай прадукцыі - у 9. Аляксандр Лукашэнка сёння таксама сустрэўся з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Палітыкі абмеркавалі выкананне дамоўленасцяў, дасягнутых падчас вераснёвага візіту беларускага лідара ва Узбекістан і ў тым ліку новыя перспектыўныя праекты. 

Падчас форуму "Пояс і шлях" Аляксандр Лукашэнка прадставіць прапановы беларускага боку па развіцці гэтай глабальнай ініцыятывы, а таксама паглыбленні супрацоўніцтва на еўразійскай прасторы з акцэнтам на стварэнне раўнапраўнай і празрыстай сістэмы міжнароднага гандлю.