У Кіеве прайшла сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны

22 июля 2017

У Кіеве прайшла сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны - Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Украіны.

У цэнтры ўвагі перамоў была эканоміка. Абедзве краіны зацікаўленыя ў пашырэнні экспарту, развіцці прамысловай кааперацыі, сумесных праектах па мадэрнізацыі дарожна-транспартнай інфраструктуры, а таксама ўкараненні інавацыйных тэхналогій. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Украіна будуць імкнуцца да тавараабароту ў 8 мільярдаў долараў. Такія паказчыкі ўжо адзначаліся раней.

Дасягнуць прыкметнага прагрэсу, на думку Аляксандра Лукашэнкі, дапаможа і актывізацыя беларуска-ўкраінскіх міжрэгіянальных сувязяў. Агучана прапанова правесці першы форум рэгіёнаў у Гомелі. Дарэчы, адначасова з перамовамі на вышэйшым узроўні у Кіеве звяралі гадзіннікі бізнесмены дзвюх краін. Былі падпісаныя кантракты на агульную суму звыш 40 мільёнаў долараў.