У Кіеве праходзяць перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны

18 июня 2013

Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч абмяркуюць двухбаковае супрацоўніцтва як у вузкім, так і ў пашыраным складзе. Акцэнт будзе зроблены на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Летась нашы краіны нагандлявалі на восем мільярдаў долараў. Гэта рэкордная лічба. Новыя кірункі дазволяць павялічыць яе яшчэ больш. Беларусь прапаноўвае ўдзельнічаць у праграмах па мадэрнізацыі сельгасмашынабудавання Украіны. Інтэгруючым элементам супрацоўніцтва стане і вытворчая кааперацыя. Падрабязнасці перамоў прэзідэнтаў Беларусі і Украіны ў нашых наступных выпусках.