У Кіеве ідуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Пятром Парашэнкам

21 июля 2017

Прамысловая кааперацыя, энергетыка, інвестыцыі і гандаль. У Кіеве ідуць перамовы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з украінскім лідарам Пятром Парашэнкам. Сустрэча пачалася некалькі хвілін таму. Зараз мы атрымліваем першыя афіцыйныя кадры са сталіцы Украіны. У цэнтры ўвагі прэзідэнтаў эканоміка, якая засноўваецца на моцных палітычных адносінах. Рынак Украіны для беларускіх вытворцаў - адзін з найважнейшых кірункаў. Гэтая краіна займае другое месца сярод усіх нашых знешнеэканамічных партнёраў. Адначасова з перамовамі на вышэйшым узроўні ў Кіеве праходзіць і сумесны бізнес-форум. Ён сабраў каля 400 бізнесменаў. Чакаецца падпісанне паўтара дзясятка кантрактаў, агульная сума якіх перавысіць 40 мільёнаў долараў. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.