У Казахстане адкрыўся саміт ЕАЭС. На парадку дня празрыстасць рынку энергарэсурсаў і гандаль

29 Мая 2019

У гэтыя хвіліны ў сталіцы Казахстана Прэзідэнт Беларусі  бярэ ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. 

У юбілейным саміце ўдзельнічае не толькі "пяцёрка" аб'яднання. Прысутнічае і першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, зараз ён ганаровы старшыня ЕАЭС. Сярод удзельнікаў  лідар Малдовы  ў якасці краіны - назіральніка пры ЕАЭС і ганаровы госць - кіраўнік Таджыкістана. Краіна  ўжо даўно прыглядаецца да інтэграцыі, а эксперты называюць Душанбэ  галоўным прэтэндэнтам на далучэнне. Наогул цікавасць да саюза  праяўляюць 40 дзяржаў. Гатовы падпісаць пагадненне аб зоне свабоднага гандлю і вядуць перамовы па розных пытаннях супрацоўніцтва з ЕАЭС  зараз Кітай, Іран, В'етнам, Сінгапур, Егіпет, Сербія. 

Удзельнікі саміту сёння абмеркавалі новыя падыходы да эканамічнага парадку дня аб'яднання. Кожны прапанаваў сваё бачанне ў пытаннях гандлю, фарміравання агульнага і празрыстага рынку энергарэсурсаў, мытнага рэгулявання,  лічбавізацыі эканомік краін ЕАЭС. Выступленне беларускага лідара было вельмі канкрэтным. На сустрэчах у фармаце ЕАЭС Аляксандр Лукашэнка пастаянна абазначае (калі яны ёсць) праблемныя моманты. Афіцыйны Мінск на кожны саміт прыязджае з дакладнымі мэтамі і ініцыятывамі. Аляксандр Лукашэнка агучыў галоўныя задачы на цяперашнім этапе для развіцця саюза.

У тым ліку Аляксандр Лукашэнка прапанаваў, каб першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на пасадзе ганаровага старшыні ЕАЭС заняўся рэвізіяй усяго, што зроблена ў саюзе і яшчэ толькі  трэба зрабіць -  ад кадравых пытанняў да стратэгічных напрамкаў дзейнасці. Саміт - гэта добрая пляцоўка для двухбаковых перамоў. Напярэдадні ў Прэзідэнта Беларусі адбыліся сустрэчы з цяперашнім і ранейшым кіраўніцтвам Казахстана, а сёння ў кулуарах саміту Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг сустрэч з лідарамі Арменіі, Расіі і Малдовы. 

Падрабязнасці важных перамоў  у нашых наступных выпусках.