Напярэдадні 8 Сакавіка Аляксандр Лукашэнка ўручыў беларускам дзяржаўныя ўзнагароды

8 марта 2017

Напярэдадні 8 Сакавіка Аляксандр Лукашэнка ўручыў беларускам дзяржаўныя ўзнагароды, а асобных прадстаўнікоў сілавых структур павысіў у званні. Урачыстую сустрэчу прымеркавалі адразу да двух свят - Дня абаронцаў Айчыны і Восьмага сакавіка. У Палацы Незалежнасці і афіцэры, і тыя, дзеля каго яны нясуць службу, - прыгожая палова беларускага грамадства.

Многія з гэтых жанчын паспяхова сумяшчаюць выхаванне дзяцей, прафесійную і грамадскую дзейнасць. Словы асаблівай удзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў шматдзетным маці. Больш як 20 жанчын узнагародзілі ордэнам Маці. Таксама прыгожым прадстаўніцам самых розных сфер уручылі ордэны і медалі Францыска Скарыны, медалі "За працоўныя заслугі". Прысвоеныя і ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: праўдзівая гармонія ствараецца толькі сумеснымі высілкамі мужчыны і жанчыны. Што ж датычыцца моцнай паловы ўдзельнікаў цырымоніі, пагоны генерал-маёраў атрымалі 9 прадстаўнікоў сілавых структур.

Запрошаных чакалі яшчэ два прыемныя сюрпрызы: экскурсія па Палацы Незалежнасці і ўрачысты прыём з удзелам Кіраўніка дзяржавы.