У дзяржапараце Беларусі неабходна бесперапыннае кадравае абнаўленне

6 февраля 2017

Аб гэтым сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе, дзе разглядалася работа Адміністрацыі Прэзідэнта. Менавіта гэтая структура павінна быць у авангардзе мадэрнізацыі дзяржаўнага апарата. Крыху больш за месяц назад, пры прызначэнні кіраўніцтва Адміністрацыі, беларускі лідар паставіў задачу рэфармаваць гэты орган улады, каб павысіць эфектыўнасць працы, у тым ліку і са зваротамі грамадзян.

Падрабязнасці нарады ў Прэзідэнта - у нашым наступным выпуску.