У ЕАЭС неабходна сфарміраваць уласны высокаразвіты адзіны рынак

1 июня 2016

Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў у Астане на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе.

Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, гэта абавязковая ўмова для эфектыўнага ўзаемадзеяння саюза са знешнімі партнёрамі. Акрамя беларускага лідара, у саміце прымалі ўдзел прэзідэнты Арменіі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Пасяджэнне праходзіла ў вузкім і пашыраным саставах. Многія пытанні звязаныя з азначэннем месца ЕАЭС у сусветнай эканамічнай сістэме. Прэзідэнты гаварылі аб супрацоўніцтве з Еўрасаюзам, Кітаем і іншымі краінамі, а таксама аб канцэпцыі адзінага нафтагазавага рынку. Ён дазволіць удзельнікам інтэграцыі да 2025 года мець агульны доступ да біржавых закупак чорнага золата.

Кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі канцэпцыю фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў. Таксама лідары ў Астане абмеркавалі пытанні наладжвання гандлёва-эканамічных сувязяў з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва і АСЕАН. Ужо ў наступным годзе ЕАЭС можа падпісаць пагадненне аб свабодным гандлі з Ізраілем. На чарзе - Паўднёвая Карэя.