У Душанбэ адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Эмамалі Рахмона

29 сентября 2018

Актуальныя пытанні ўзаемадзеяння і ход рэалізацыі ранейшых дамоўленасцяў сёння абмеркавалі прэзідэнты Беларусі і Таджыкістана. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Эмамалі Рахмона адбылася ў Душанбэ ў Палацы Нацыі. Гэты будынак унікальны па сваёй архітэктуры і, асабліва, аздабленні. Кожная з залаў выкананая ў сваёй тэхніцы. Напрыклад, усе элементы памяшкання, дзе адбыліся перамовы, выкананыя ўручную з дрэва. Не выключана, што і ў Мінску ў Палацы Незалежнасці хутка з'явіцца зала ў падобным стылі - такую магчымасць абмеркавалі самі лідары яшчэ да афіцыйнай перагаворнай часткі.

А ўжо падчас сустрэч асноўную ўвагу прэзідэнты надалі эканамічным пытанням. Беларусь гатова падтрымаць план па індустрыялізацыі Таджыкістана: тут добрым прыкладам супрацоўніцтва служыць прадпрыемства па зборцы сельгастэхнікі, якое сёння таксама плануюць наведаць лідары. Дзяржавы ўжо падрыхтавалі праект усёабдымнаага дагавора аб стратэгічным партнёрстве. Ён закліканы даць новы імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву. У 2017 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Таджыкістанам склаў амаль 43 мільёны долараў. На таджыкскай тэрыторыі дзейнічаюць суб'екты тавараправоднай сеткі - больш за 15 беларускіх прадпрыемстваў.