У Дзень народнага адзінства Лукашэнка звярнуўся да народаў суседніх краін: Давайце жыць дружна, па-суседску!

17 сентября 2023

Дзень народнага адзінства - гэта самае маладое свята ў гісторыі суверэннай Беларусі. Менавіта 17 верасня 1939 года беларускі народ вярнуў сабе права жыць на сваёй зямлі, прытрымлівацца сваіх традыцый і самастойна вызначаць свой лёс. І ў той жа час - гэта напамінак аб няпростых падзеях, якія прыйшлося пераадолець на шляху да суверэннай і незалежнай дзяржавы. З нагоды гэтай важнай даты на "Мінск-Арэне" адбыўся маштабны патрыятычны форум "Мы - беларусы!".

Гэта аповед пра сучасны шлях развіцця нашай дзяржавы: традыцыі, дасягненні і будучыню. Беларусь - гэта не проста краіна на карце, гэта месца, дзе жыве незалежны народ, які ганарыцца сваёй тэрытарыяльнай цэласнасцю і сваімі дасягненнямі. На сцэну "Мінск-Арэны" гэтым вечарам паднімаліся людзі самых народных прафесій. Ім было што сказаць аб значнасці таго, што мы можам беларусамі звацца, нашым культурным кодзе і каштоўнасці гістарычнай памяці. Усе падрабязнасці ў Ілоны Красуцкай (відэа).