У Дзень яднання аб супрацоўніцтве гаварылі Прэзідэнт Беларусі і губернатар Ніжагародскай вобласці

2 апреля 2013

Кааперацыя і аб'яднанне намаганняў - гэта шлях да прагрэсу, а  разрыў сувязяў вядзе да заняпаду. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Валерыем Шанцавым. Кіраўнік дзяржавы адзначыў сімвалічнасць сустрэчы ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі  з лідарам аднаго з найбліжэйшых нам рэгіёнаў. За тры апошнія гады ўзаемны тавараабарот падвоіўся, дасягнуўшы амаль 788 мільёнаў долараў. На думку Аляксандра Лукашэнкі, пры захаванні набраных тэмпаў у найбліжэйшыя год-два гэтая лічба можа дасягнуць мільярда долараў. Гэта цалкам пасільная задача, улічваючы, што адносінам Ніжагародскай вобласці і Беларусі ўласцівы не проста гандаль, а высокая ступень кааперацыі вытворчасцяў. 


(Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь)        


Калі ў вытворчай сферы бакі дасягнулі значных вынікаў, то ў некаторых іншых галінах патэнцыял усё яшчэ не рэалізаваны. Аляксандр Лукашэнка і Валерый Шанцаў лічаць, што сумеснымі намаганнямі можна зрабіць значна больш у інавацыйнай, навукова-тэхнічнай сферах,  у сельскай гаспадарцы.


(Валерый Шанцаў, губернатар Ніжагародскай вобласці, Расія)


Візіт дэлегацыі Ніжагародскай вобласці ў Беларусь прадоўжыцца да 4 красавіка. У графіку наведванне шэрагу буйных прамысловых і сельгаспрадпрыемстваў, перамовы з кіраўніцтвам беларускіх рэгіёнаў.