У Брэст на 1000-годдзе горада прыбыў Прэзідэнт

6 сентября 2019

Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Заходняга абходу. На цырымоніі сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, якія ўзводзілі сучасную транспартную развязку. Яна разлічаная на чатырохпалосны рух і не толькі аптымізуе транспартныя патокі, але і створыць новыя магчымасці для транзіту. Як запэўніваюць  праекціроўшчыкі, развязка павінна цалкам выключыць заторы  на чыгуначных пераездах. Першапачаткова кошт узвядзення Заходняга абходу павінен  быў скласці 163 млн беларускіх рублёў, але будаўнікам атрымалася аптымізаваць выдаткі і значна сэканоміць. 

Па прылёце, яшчэ на верталётнай пляцоўцы, беларускі лідар азнаёміўся з  работай па падрыхтоўцы да святкавання 1000-годдзя горада, пацікавіўся сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна. А зроблена нямала. Так, вядзецца рэканструкцыя і будаўніцтва 28 аб'ектаў. Асаблівая ўвага помнікам гісторыі і культуры. Кіраўніка дзяржавы таксама чакаюць сёння ў Брэсцкай крэпасці і ў цэнтры горада на ўрачыстасці ў гонар міленіума.