У Бішкеку сабраўся саміт вялікай еўразійскай "васьмёркі"

14 июня 2019

У Бішкеку сёння сабраўся саміт вялікай еўразійскай "васьмёркі". На пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў сталіцу Кыргызстана прыбылі лідары краін - удзельніц і назіральнікаў.

Такі статус чатыры гады таму атрымала і Беларусь. У гэтыя хвіліны ідзе сустрэча ў вузкім складзе. Да перамоў адбылася цырымонія фатаграфавання. Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва - адно з самых значных міжнародных аб'яднанняў, якое робіць стаўку на ўмацаванне стабільнасці, бяспекі і развіццё эканамічнага супрацоўніцтва. Чакаецца выступленне і нашага Прэзідэнта падчас працы ў пашыраным складзе. Аляксандр Лукашэнка пазначыць пазіцыю Беларусі па актуальнай міжнароднай тэматыцы і далейшым развіцці інтэграцыйнага аб'яднання. Першым чынам цікавасць у нашай краіны  выклікае развіццё агульнай транспартнай прасторы.