У Бішкеку пачынаецца саміт ЕАЭС

14 апреля 2017

Лідары еўразійскай пяцёркі плануюць абмеркаваць асноўныя кірункі дзейнасці саюза і азначыць арыенціры макраэканамічнай палітыкі на найбліжэйшыя гады. Асаблівая ўвага - кантактам з трэцімі краінамі. Па выніках чакаецца падпісанне серыі міжнародных дакументаў.

Андрэй Страчко, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане: "Мы для гэтага ЕАЭС і стваралі, каб аблегчыць працу нашым суб'ектам гаспадарання. І перамяшчэнне капіталу і рабочай сілы, і стварэнне сумесных вытворчасцяў на нейкіх ільготных умовах, і магчымасць выкарыстання агульнай эканамічнай прасторы з выхадам прадукцыі на рынках краін ЕАЭС - гэта вельмі перспектыўна. Гэта ў будучыні дасць свой эфект".

Сёння ў Бішкеку Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел і ў нефармальным саміце АДКБ. Лідары шасці краін абмяркуюць актуальныя выклікі і пагрозы, а таксама шляхі сумеснай барацьбы з імі.