У Бішкеку Аляксандр Лукашэнка правёў двухбаковую сустрэчу з прэм'ер-міністрам Малдовы

16 сентября 2016

Вялікі палітычны дзень у Бішкеку. Горад сёння прымае юбілейны саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД. Форум вось-вось пачнецца. Удзел у ім возьме і Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка, як і шматлікія з кіраўнікоў "клуба 11-ці", прыляцеў у Кыргызстан напярэдадні. Парадак прадстаўнічага форуму насычаны - гэта і эканоміка, і бяспека, і гуманітарнае ўзаемадзеянне. Але ўсё ж галоўнае пытанне - павышэнне эфектыўнасці СНД.

Да пачатку саміту СНД у Бішкеку Аляксандр Лукашэнка правёў двухбаковую сустрэчу з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам. І галоўная гутарка - аб эканоміцы. Падчас апошняга візіту ў Малдову прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Цімофці дамовіліся падняць планку тавараабароту да мільярда долараў. Якім чынам краіны могуць узяць гэтую эканамічную вышыню - абмеркавалі ў Бішкеку.