У Бішкеку пройдуць саміты ЕАЭС і АДКБ

14 апреля 2017

Еўразійская інтэграцыя і бяспека ў зоне адказнасці АДКБ. Гэтыя пытанні стануць галоўнымі сёння - у другі дзень рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Кыргызстан. Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Бішкек для ўдзелу адразу ў двух самітах - ЕАЭС і АДКБ. Борт нумар адзін прызямліўся ў аэрапорце Манас напярэдадні ўвечар.

Сёння ў Бішкеку лідары еўразійскай пяцёркі плануюць абмеркаваць асноўныя кірункі міжнароднай дзейнасці ЕАЭС і азначыць арыенціры макраэканамічнай палітыкі на найбліжэйшыя гады. Асаблівая ўвага - эканамічным кантактам з трэцімі краінамі. Па выніках чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў. Нагадаем, ЕАЭС існуе крыху больш за два гады. Інтэграцыйная пляцоўка аб'ядноўвае Арменію, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расію. Праца ў такім фармаце дае перавагі для развіцця эканомік.

Андрэй Страчко, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане: "Мы для гэтага ЕАЭС і стваралі, каб аблегчыць працу нашым суб'ектам гаспадарання. І перамяшчэнне капіталу і рабочай сілы, і стварэнне сумесных вытворчасцяў на нейкіх ільготных умовах, і магчымасць выкарыстання агульнай эканамічнай прасторы з выхадам прадукцыі на рынках краін ЕАЭС - гэта вельмі перспектыўна. Гэта ў будучыні дасць свой эфект".

Сёння ў Бішкеку Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел і ў нефармальным саміце АДКБ. Лідары шасці краін абмяркуюць актуальныя выклікі і пагрозы, а таксама шляхі сумеснай барацьбы з імі.